Александра Хоменок

Страна : Беларусь

Прозаик, автор сказок и рассказов для детей и взрослых. Родилась в 1984 году в Мстиславле в семье врачей. Выпускница Школы молодого писателя (2016), курса по креативному письму «Writing for young readers: opening the treasure chest» (2016), курсов Дарьи Доцук «Write Like A Girrrl:Young Adult» (2019) и Марины Степновой и Марии Карайчевой «Память, говори!» (2020). В 2018 вышла первая книга сказок «Приключения Эллис» в белорусском издательстве «Народная асвета». В 2020 там же – сборник рассказов для подростков «Эскимосcкины истории». Самостоятельно издала 4 детские книги на английском языке с помощью платформы для независимых авторов. Лауреат Международного творческого конкурса «Сон в руку» в номинации «Проза» (2016). Попала в шорт-лист «Корнейчуковской Премии» в номинации «Проза для детей старшего возраста и юношества. Иностранные авторы» (2018). Сборник рассказов о незрячей девочке «Клаша» получил третью премию «Корнейчуковской Премии» в номинации «Проза для детей старшего возраста и юношества. Иностранные авторы» (2021). Печаталась в журналах «Бизнес Леди (2011)», «Маладосць» (2012, 2017), «Дзеяслоў» (2019), газетах «Народная газета» (2016) и «Святло Кастрычніка» (2017-2020), в коллективном сборнике прозы «Волхвы идут на Беларусь» (2017). Автор книжных обзоров в журналах «Волшебный» и «DOMIK». Отмечена специальным призом издательства «Самокат» на конкурсе читательских рецензий «Книжный штурман» (2019). Участник фестиваля короткого рассказа «Кора» (2020) с рассказом «Подоконник». Электронные и аудиокниги можно найти в каталогах «Bookmate» и «ЛитРес». В 2021 году выступила редактором сборника рассказов «Паром до Анконы», изданном в издательстве «Голиафы» (Беларусь). По образованию юрист, имею степень магистра права. Закончила юридический факультет Белорусского государственного университета, магистратуру Белорусского государственного экономического университета. В прошлом медицинский юрист и редактор журнала для руководителей организаций здравоохранения, редактор ютьюб-канала «Психология.Что?». Мама двух дочерей и кота.

Country : Belarus

My name is Alexandra Khomenok, I was born on the 20th of June 1984 in a small town of Mstislavl, Mogilev region, Belarus, in the family of doctors. Now I live in Minsk. In 2002 I finished a secondary school and entered the Law College of the Belarusian State University. I graduated from it in 2005 with a qualification of a lawyer. In 2009 I got a higher education in the Law Faculty of the Belarusian State University with the Master of Law degree (LL.M.). I have two daughters born in 2005 and 2014 and an adopted cat. In the early 2000s I became a winner of the writing competition «A Letter to the Person I’ve Lost» organized among all the schools in the country. During 2012-2017 my poems were published in the literary journal «Maladost’» and the newspaper «Narodnaya gazeta». In 2016 I graduated from «The School for Young Writers» in Minsk and the Coursera platform distance course «Writing for young readers: opening the treasure chest». While I was studying at these courses I wrote 11 novels and 2 fairy tales. In 2016 I self-published my first book entitled «Ellis and Mr. Christmas» through the platform for independent authors. I became an awardee of the International creative competition «Prophetic Dream» in the nomination «Prose» with the story named «Home». I am a graduate of Daria Dotsuk’s courses “Write Like A Girrrl: Young Adult” (2019) and Marina Stepnova and Maria Karaicheva “Speak Memory!” (2020). I was shortlisted for the Korneichuk Prize in the category “Prose for Older Children and Youth. Foreign Authors” (2018). My tale was included in the short-list of the “New Children’s Book” award (2020), in the long-lists of the literary competition Mikhalkov (2020) and the literary prize named after I. Krapivina (2020). In 2021 a collection of stories about a blind girl “Claire” took third place at the Kornechuk Prize in Ukraine. I am the author of book reviews in the magazines “Magic” and “DOMIK”. Awarded with a special prize “Scooter” at the competition of readers’ reviews “Book Navigator” (2019). Participant of the festival of short stories “Bark” (2020) with the story “Windowsill”. My electronic and audio books can be found in the Bookmate and Liters catalogs. March of 2013 – September of 2014, May 2018 – May 2019 I was an editor in the journal «Rukovoditel’.Zdravookhraneniye» («Healthcare Manager»). I also edited two sample handbooks for lawyers. In 2015 I worked as an editor in the educational youtube channel «Psychology. What?». In 2021 I edited the collection of short stories «Ferry to Ancona» by Katherine Karpovich, published by «Goliaths». From 2010 to 2013 I was a student of the educational courses «Human Rights Protection within the European Council System», «Human Rights Education for Advocates and Lawyers» and «The Social Context of Mental Health and Illness».

Отрывок из прозы “Італьянскае падарожжа

ДЗЕНЬ ТОЙ САМЫ

Калі мама не мама

У адзінаццаць гадоў ты ведаеш пра смерць столькі ж, колькі пра жыццё, гэта значыць а-ні-чо-га. І калі пашанцавала, ты бачыў мёртвымі суседскага ката, хамяка свайго аднакласніка ці ўласную бабулю. Да апошняй цябе падвялі хіба на хвіліну, каб не ламаць традыцыю. І нават не прымушалі браць яе за руку альбо цала- ваць у празрыстую шчаку. Карацей, гэта не лічыцца. Калі не пашанцавала, віншую, ты — Каця, то-бок я.

Адразу пасля восеньскіх вакацый я без   усяля- кай прычыны еду ў лагер. І яшчэ больш нечакана вяртаюся адтуль пасярод змены. Па мяне прыязджае дзядзька Жэня, кіроўца з мамінай працы, і гэтак па- даросламу кажа пра вострую неабходнасць, шчырае спачуванне і што «ўсё да лепшага». На ўездзе ў горад мы прытарможваем каля кветкавай крамкі. Не заглушыўшы рухавік, дзядзька Жэня бяжыць да зі- хатлівага вагончыка і праз хвіліну вяртаецца з букетам чырвоных руж.

  • -Якія прыгожыя! А каму гэта? — пытаюся.
  • -Гэта тваёй маме, — адказвае ён, нацягваючы ўсмешку, і кладзе іх на пасажырскае сядзенне.
  • А-а-а, — цягну кемліва, дакладна ведаючы, што дзень народзінаў у яе толькі праз тры з паловай ме- сяцы.

На ўсялякі выпадак звяраюся з каляндарыкам і зусім не дзіўлюся сваёй рацыі. Пералічваю бутоны — сорак штук… Сплюшчваюся да памераў тэніснага мячыка і рэшту дарогі баўлю, зарыўшыся тварам у далоні.

Я ўздымаюся па лесвіцы. Трошкі шпарчэй, чым звычайна. Хачу як мага хутчэй упэўніцца, што ўсё гэта жарт. Але ў пралётах паміж паверхамі раблю адзін лішні крок. Запавольваючыся, тапчуся паміж пятым і маім паверхамі. Кшталту шнурок папраўляю.

Там жа сустракаю жанчыну з чорнай павязкай на галаве. Яна пакідае мне свой стомлены погляд і, прыкрываючы рот рукой, паскарае крок. Я не куру, але на апошніх прыступках ужо задыхаюся. Дзверы ў кватэру адчыненыя. Трое мужчын выпіваюць проста на пляцоўцы. Людзі, якіх я не ведаю, глядзяць на мяне са спачуваннем. Не таму спачуваеце, шаноўныя, лепей бы абутак знялі. А раптам усё гэта напраўду, і мамы больш няма? Шэсць, пяць, чатыры, тры, два, прыйшла.

Яна ёсць.

Я бачу яе ў залі, у вялікай скрыні, прыбранай. Святло запалена ва ўсіх пакоях. Людзі, людзі, чужыя людзі. Не ведаю, у які пакой ісці. Паўсюль чужыя. Цётачка Лёля бярэ мяне пад локаць,   хоць звычай- на мы ходзім з ёю за ручку, як блізкія сяброўкі. У кватэры не падмяталі два тыдні. Засохлыя хлеб- ныя крошкі засядаюць паміж пальцамі і балюча драпаюць скуру.

Кветкі займаюць адведзенае ім месца каля ма- міных ног, я — на зэдліку каля яе галавы. Усё. Скур- чваюся да памеру дзірачак у яе вушах. А ў іх такія сціплыя завушніцы…

Мыскі маміных лакіраваных чаравікаў тырчаць строга ўгару. Сядзець на зэдліку няёмка. Але пераса- джвацца на канапу яшчэ больш няёмка. Усе, здаецца, утаропіліся на мяне. «Падумаюць яшчэ — пястуха знайшлася», — папракнула я сама сябе і заёрзала, нібыта ад гэтага руху мулкая сядушка мусіць стаць мякчэйшай.

Я кранаю Лёліну руку, яна халодная, але не ле- дзяная. А мама ледзяная. Гэта бачна па ейным твары, ён бясколерны.

Не, гэта не мама. Маёй мамы больш няма.

На кухні нешта пабілася. Мабыць, мой любімы кубак.

  • -Калі ж усё гэта скончыцца? — Пытанне Лёлі не да мяне.

Мама маўчыць. Лёлі давядзецца даваць рады самой, яна цяпер за старэйшую.

  • -Дай знак, — прашу я, і мама прыадплюшчвае правае вока.

Яна падобная да лялькі, якую няправільна па- клалі спаць.

Лёля ўстае ды ідзе збіраць аскепкі. Цяпер за старэйшую я, таму збіраюся нічога не рабіць з вокам, хоць маме, напэўна, нязручна. Да яе падыходзіць нехта чужы і з усяго маху кладзе на павека манетку. Шчылінка знікае, у яе свеце зноў беспрасветная цемра.

— Ідзі паспі, — кажа мне гэты чужы.

Я іду ў свой пакой, але не магу прыгадаць, як гэта — класціся спаць, таму кладуся ўпоперак ложка проста ў вопратцы.

Устаю. Выключаю святло. Кладуся.

Устаю. Запальваю лямпу. Зачыняю дзверы. Прыад- чыняю дзверы.

Сядаю на крэсла. Кладу галаву на стол. Драмлю.

Сплю. Прачынаюся. Сплю. Прачынаюся.

Я ў ложку. У маім сусвеце таксама беспрасветная цемра. Навошта згасілі лямпу? Засынаю.

Прачынаюся. У акне заўтрашні дзень. Ён шэры і крывы. Не хачу яго жыць. Хачу, каб усё хутчэй скон- чылася. Але ніхто не пытаецца, чаго я хачу. За дзвярыма крокі, размовы: шэптам, рыпам і на поўны голас. Сёння закапаюць маю маму.

— Выносім! — камандуе Лёля.

ДЗЕНЬ НАСТУПНЫ І ДА ДЗЯВЯТАГА

Тыя дні, калі мне нічога не тлумачаць

Цяпер я пад наглядам цётачкі Лёлі ды яе мужа Эдзіка. Дзяцей у іх няма. Са мной ім, напэўна, па- шанцавала. Лёля старэйшая за мяне на дзесяць га- доў. Не ведаю, як так атрымалася: ці то я нарадзіла- ся позна, ці то яна. Яна б магла быць мне сястрой, і нічога, што другі раз замужам. «Ва ўсіх свае неда- хопы», — я чула, так сказалі ў адным фільме. У Лёлі сваё жыццё, яна вучыцца на гісторыка і працуе аген- там у турфірме. Таму яе часта няма дома. Дакладней, амаль ніколі няма дома. А я толькі дома і ёсць. Таму

так і атрымалася, што ў мяне цяпер толкам анікога няма. Апроч гэтага самага дома.

Мы з Эдзікам сядзім у мамінай спальні на яе ложку тварам да акна. У мяне процьма пытанняў, але я маўчу, чакаю, што Эдзік зараз засмяецца і скажа, што гэта ўсё жарт, і я магу нарэшце ісці ў вітальню сустракаць жывую і здаровую маму.

  • -Ёй так лепш. Прынамсі, яна больш не па- кутуе, — замест гэтага кажа ён.

Не магу пагадзіцца з Эдзікам, таму што не зусім разумею значэнне слова «пакутаваць». Ніколі не па- кутавала настолькі, каб размаўляць пра гэта.

  • -Гарантуеш? — перапытваю.
  • -Вядома ж, — адказвае ён голасам серыяльнага акцёра.

А вось я — не. Па-першае, таму што не ўпэўнена, што ёй лепш. Калі б яна сігнал які падала — тады іншая рэч. Па-другое, так дакладна не лепей мне, гэта жалезна і без усялякіх знакаў. Вядома, цяпер я магу браць маміны ўпрыгожанні, бігудзі, тушы і ўбірацца ў яе сіні халат. Толькі ўсё гэта не радуе. Я гатовая аддаць гэта каму заўгодна, няхай толькі вернуць маму.

  • -Хочаш, дыяфільм увечары паглядзім? — пытаецца Эдзік.

Ківаю ў адказ і ўяўляю, як мы будзем класці адна на адну вялікія ветэрынарныя энцыклапедыі і грувасціць на іх дыяпраектар. Люблю такія вечары.

А яшчэ ў мяне ёсць бабуля Маша, дакладней, гэта я ў яе маюся. Бабуля жыве за горадам. Вось яе

дом, а тут — ускраіна горада з акружной дарогай. Дзядзька Эдзік яе паважае, таму пры любой магчымасці вязе мяне да яе і пакідае надаўжэй.

  • -Прыеду праз гадзіну, — кажа ён, закрываючы далонню мікрафон тэлефона, працягваючы слухаць скаргі чыйгосьці гаспадара.

Эдзік — ветурач.

  • -Праўда-праўда? — перапытваю, ставячы броўкі

«а-ля Фунцік».

Ён застывае з грымасай Жалезнага Чалавека і махае бабулі каля дзвярэй.

Эдзік прыедзе позна ўначы, праз палову сутак пасля жалезабетоннай абяцанкі. Спрасонку забудуся надзець шкарпэтку, забраць з-пад падушкі школьны сшытак з вершам на заўтра і сказаць бабе Машы

«дзякуй». Затое яна абавязкова ўспомніць пакласці мне «ссабойку» з гарачага плову і бліноў з варэннем. І нават не падумае, што ні таго, ні іншага я не з’ем.

  • -Еш, унучачка, добра, — гукне яна ўслед.

А я так   і   не   прызнаюся   ёй,   што   нясмачна. А яшчэ не папракну Эдзіка за спазненне і нават ус- тану ў школу з будзільнікам.

  • -Толькі не кідай мяне ў цярновы куст, — двац- цаць восьмы раз скажа Эдзік голасам пітона.
  • -Цярновы куст — твой дом, — адкажу я голасам фрокен Бок.

І мы паедзем дахаты, усміхаючыся начной дарозе і туману, які ні трохі не перашкода майму паўночна- му шчасцю.

 

ДНІ АД ДЗЯСЯТАГА

ДА СТО СОРАК ЧАЦВЁРТАГА

Калі я трохі сваволю на падаконні пасля ліста да Бога і мяне адмыслова «забываюць» у бабулі

Вось і зіма надышла. Калі падлогі памытыя, а люстэркі працёртыя, здаецца, што вакол анічога не змянілася. Мяцёлка, пантофлі, апалонік, рондалі, гузікі, бігудзі, запалкі, дыяпраектар — усё-ўсё на сваіх месцах. У кватэры, як выявілася, так прасторна, а я ўсё адно задыхаюся ў цясноце пакояў. Макаўка гала- вы нібыта падпірае столь. Адна аддуха — акно ў маім пакоі. Бачны лясок, дзе цяпер мама, і шэры будынак выканкама, дзе яе здымак на дошцы гонару вісеў, колькі сябе памятаю. Але акно, як назло, закупора- нае. У шчылінах паміж рамай і шыбамі мае старыя шкарпэткі, дзіравыя капронавыя калготкі, падраныя на кавалкі прасціны, і ўсё гэта замуравана пад двума слаямі папяровага скотча. Паветру не пакінулі шанца.

Лёля хуценька запісала мяне ў сіроты. Гэта значыць, што я патраплю ў праграму і з першай вясновай групай паеду ў Італію.

У першы дзень новага года я атрымліваю сваю першую скрынку з гуманітарнай дапамогай.

  • -Куды мне зараз падзець гэты набор   расчо- сак? — пытаюся ў бабулі Машы, калупаючы яе чар- говую навінку — мяса-вугалькі ва ўласным попеле.
  • -Затое цяпер у цябе ёсць набор каляровых нітак. Дый іголкі. — Бабулі даспадобы, што я пачала вучыцца вышываць.

І ўсё ж гэтая скрынка была не простым наборам карысна-бескарысных драбніц. Было ў ёй штосьці та- кое, што ператварала маё сіроцтва ў прывілею. Няхай і на кароткія гадзіну-паўтары. Партатыўнае радыё. Цяпер я часта слухаю яго і клапатліва паліваю как- тусы ды фіялкі, якія мама перасадзіла летась. Мне падабаецца мацаць шурпатыя лісткі, насаджваць на голкі пальцы, адрываць і выдзіраць. Я адзначаю ў нататніку, калі і што цвіце і адцвітае, высыхае і гніе. Фіялка з фіялетавымі кветкамі — мая ўлюбёная. Яе заліваю да краёў. Падаконне спрэс застаўлена лакіраванымі зялёнымі вазонамі — такія ёсць амаль ва ўсіх маіх сяброў. Дакладней, былі. Дакладней, былых сяброў. Цяпер у класе і ў двары я персона нон грата, таму што сірата, хоць і з радыё. І кветкі таксама сіроты, бо я не гаспадыня ім, а так, апякун. Напісала ліст да Бога. Апавяла пра сябе, спытала пра адвечнае, паскардзілася на бытавое, папрасіла неабходнае. У дваццаць першы снег знайшла адказ у хрустальнай салатніцы ў шафе.

«Дарагая Кацярынка! Вельмі рады, што ты напісала. Пажаданні твае я зразумеў, па магчымасці выканаю іх. Ты малайчына, што стараешся добра вучыцца. У некаторых выпадках гэта можа спатрэбіцца. Праўда, не заўсёды. Галоўнае — гэта навучыцца быць здаровай. Ты пішаш, што табе ба- ліць спіна. Можа, проста носіш цяжкі заплечнік усё болей на адным плячы? А як ты сядзіш за партай? А пішаш як? Сачы за паставай, не чытай лежачы. Часам спіна баліць, калі навальваецца туга і маркота. Трымайся бадзёра, ты ж добры чалавек. Выкінь з галавы непакой. Цябе ўсе любяць».

І подпіс: «Дзед Мароз».

Ага, значыцца, ён існуе!

Усё яшчэ зіма. Падаконне пустое. Вольнае ад жывога. Фарба там-сям закруцілася, там-сям аблупіла- ся ўшчэнт, агаліўшы драўлянае нутро. Цяпер яно прыстанак для слядоў і сведак майго існавання: старых жвачак, высахлых кузурак, плям ад разлітай гарбаты. Я аддзерла скотч, выкінула старызну — няхай свішча з усіх дзірак. Бывае, разнасцежу акно і прагна дыхаю: марозам, смогам, нянавісцю. Душуся крыўдамі. Звешваю ўніз галаву, плюю і плачу. Рассыпаю валасы і надзеі і ніяк, ну ніяк не магу змірыцца. Альбо лезу ў фортку, як на эшафот, дыхаю часта і хрыпла.

Дайшла да дзверцаў драўлянай цэркаўкі на ўзгорку паміж шматпавярховікаў. Сцяжынка да яе клапатліва пачышчаная ад снегу. Пытаюся ў прыхаджанкі пра сэнс смерці. Яна на ўзрост мой з дакорам ківае, з пакорлівасцю — на дасведчанасць Госпада яе. Кажа мякка, як мама, і безапеляцыйна, як вядоўца навін. Але ці мае значэнне, што гэта хлусня, калі камусьці ад гэтага лягчэй? Прыступ кашлю валачэ мяне на вы- хад. З’язджаю з горачкі на кавалку забытага кімсьці кардону — хочацца як найхутчэй спыніць ныццё ў лёгкіх. Хутчэй у сумёт. І да д’ябла стэрыльна чыстую сцежку.

Ледзь дачакалася вясны. Шыба вымытая, акно разнасцежанае. На стале прыбрана. Стаю на падакон- ні, трымаюся за карніз. Апранулася прыстойна: ваў- няныя ласіны, Лёлін стары паласаты швэдар, шама- ціць танцавальная спадніца. Басаногая. Ногі стынуць, рукі нямеюць, мамы няма, Бога, відаць, таксама.

Адзін крок, і я сярод здохлых фіялак. У мокрай, прыцярушанай попелам зямлі.

…секунда, і…

…чорнае крыло штурхае мяне ў азяблы пакой. Яшчэ адна — і я падаю ніц на азызлую падлогу. Хвіліна — што моцы чапляюся за ложак, радыятар, падаконне. Гляджу ўніз. Чорнае крыло распрастала- ся на асфальце, нібы нехта вывернуў туды бочку з гудронам. Яно ляжыць нерухома паміж дваровым кветнікам і сцяной дома. Не бачу дэталей: слёзы цякуць ручаямі, паліваючы, заліваючы, хвошчучы. І я патанаю, разрастаючыся да памераў сябе самой.

Не трэба апладысментаў — усяго толькі пералом рабра. Цяпер я ў школу хіба ручку і сшыткі ў папцы нашу — берагу спіну. Дый віншаваць няма з чым — пра жыццё я па-ранейшаму нічога не ведаю.

Пасля гэтага выпадку мне ніхто нічога не ска- заў, адно толькі Лёля тэрмінова з’ехала ў тур на цэлы месяц, а Эдзік пакінуў мяне ў бабулі на тры тыдні, хоць мы дамаўляліся на адзін.

Бабуля мяне бадай што не чапала. Заданняў толькі — моркву з пограба прыносіць і фасолю замоч- ваць, часам варэнне да бліноў ды аладак абіраць, калі хачу. Здавалася б, мілата ды раскоша. Але якое там. За брамку нельга, бабуля ўвесь час кудысьці ходзіць, то ў хаце тупае, то на дварэ. А вечарамі такая ціша, што даводзілася песні самой сабе спяваць або размо- вы з казуркамі весці.

  • -Ты б кніжку пачытала, — увесь час падбухтор- вае мяне бабуля.

 

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 3,67 из 5)

Загрузка…