Мария Мучинская

Страна: Беларусь

Родилась в 1953 году, Беларусь. Два высших образования: математическое и экономическое. Занимаюсь в школе-студии иконописи «Завет». На бумагу переносить свои мысли попыталась в сентябре 2019 года. Член литературно-художественного объединения «Рунь», Евразийской Творческой Гильдии. Напечатаны стихи в «Антологии русской поэзии 2020» и « Антологии русской поэзии 2021», сборниках МСРП, изданы пять сборников стихов и рассказов «Вытокi» и «В плену у жизни», «Лёсу насустрач», «Бывала рознае», «Просто Декабрь». Соавтор и составитель книги о малой родине «Ёсць такая Дубiна».

Country: Belarus

Born in 1953, Belarus. Two higher educations: mathematical and economic. I study at the school-studio of icon painting “Zavet”. I tried to transfer my thoughts to paper in September 2019. Member of the literary and artistic association “Run”, the Eurasian Creative Guild. Poems have been published in the “Anthology of Russian Poetry 2020” and “Anthology of Russian Poetry 2021”, collections of the MSRP, five collections of poems and stories “Vytoki” and “Captive to Life”, “Towards fate”, “Been Different”, “Just December” “. Co-author and compiler of the book about the small homeland “There is such Dubina”.

Отрывок из сказки “У пошуках сонейка”      

За акном нешта стукала па зямлi i па шыбах: цок – цок- цок. Наташка прачнулася ад гэтых барабанных гукаў i падбегла да акна. Там было вельмi хмурна i сыра. Неба насупiлася, як быццам пакрыўджанае. Дзяўчынка ўспомнiла, як бегала ўчора басанож   па двары з катом наперагонкi. Але яна не магла прыпомнiць нiчога, што магло пакрыўдзiць сонейка i неба. Чаму сонца зусiм схавалася i не хоча выглянуць, а неба стала вельмi хмурым i плача?

 

Сёння неба стала чорным,

Плачуць хмаркi, стаяць лужы.

Кот учора быў свавольным,

Павярнуць кадушку здужаў.

Ён учора быў гарэза,

Закацiў у бульбу мячык.

Лапку там сабе парэзаў,

Гаспадыню азадачыў.

 

      Натцы таксама стала самотна без сонечных промняў. Дожджык яе не шкадаваў i балюча хвастаў па спiне, зусiм не хацелася гуляць. Прыцiх i кот Вась-Васiч, хаця ўчора да самага вечара свавольнiчаў, нават пасля таго, як паранiў лапку. Спачатку папiшчаў, а потым замурлыкаў i зноў стаў дурэць. Цэлы дзень забаўляўся на двары. Нашай гераiнi з катом было весела. З iмi жартаваў  праменьчык. То яна нагой, то Вась-Васiч сваёй лапкай наступаў на сонечнага зайчыка, а ён, як гарэза, выскокваў з-пад ступнi i ўзлятаў то на дрэва, то на шыбы, адкуль было цяжка дастаць. Нават кот не мог туды далезцi, таму  пакрыўджаны  пачынаў ганяць курэй цi птушак, альбо выцягнуўшыся на пяску, грэўся на сонцы.

 

Кот з Наташкай дружна разам,

Промнi ўчора даганялi:

То шукалi iх за вязам,

То на шыбах промнi ззялi.

Грэўся важна кот на сонцы.

Ён пацягваўся,  мурлыкаў.

А яна яму ў старонцы

Падпявала, як музыку.

 

     Учора было надта весела, а сягоння ўсе ходзяць сумныя. Вась-Васiч не мурлыкае, дзяўчынка  не падпявае. На вулiцы нiхто не смяецца, вераб`i не цырыкаюць. Толькi дождж барабанiць па даху i па асфалце на вулiцы. Ужо палудзень, а ён без перапынку спявае сваю нудную, манатонную  песню. Хмаркi апускаюцца нiжэй i нiжэй, маленькай гераiнi стала нават крышачку страшна, i яна пабегла ў хату.

 

    Мацi таксама была не вясёлая, чамусьцi пацiрала скронi i не размаўляла. Дачушка запыталася, што з ёй здарылася? Матуля коратка адказала: «Хутка будзе добра –  гэта надвор`е,у мяне проста балiць галава». Наташка не зразумела нiчога пра надвор`е, але ведала, што маме патрэбна цiшыня,  патрэбен адпачынак. А пакуль яна будзе адпачываць, неабходна знайсцi для яе лекi i тады здаровай паскардзiцца на сонейка. Магчыма мама скажа чым дзяўчынка яго пакрыўдзiла.

 

На тапчан прысела мацi

Ды прыкрыла свае вочы,

Стала цiха зразу ў хаце,

Адпачыць напэўна хоча.

Разгубiлася Наташка,

Дзе знайсцi ёй дапамогу?

Вырашае: «Можа ў пташкi,

Запытаюся  дарогу.

Верабей, напэўна, знае,

Дзе знайсцi для мацi лекi,

Аднясу яму сняданне,

Шлях падкажа да аптэкi.»

 

       Дзяўчынка ведала з кнiжак, што вераб`i дужа разумныя пташкi, у iх добрая памяць. Таму была ўпэўнена, што верабейка, па мянушцы Чыр-Чырык, падкажа ёй дарогу да доктара. Яна не памылiлася. Птушцы вельмi спадабалася, што сяброўка звярнулася менавiта да яе. Птах стаў з задавальненнем дапамагаць. Ён ляцеў наперадзе аж да самай аптэкi, а Натка спяшалася за iм каб не адстаць. Яны ўдваiх ратавалi маму.

     Наша гераiня пра ўсё паведала доктару: i пра тое, што сонца з ёй сёння не гуляе, i пра тое, што неба плача, i пра тое, што ў мацi балiць галава, нават не цiкавiцца чаму яна не гуляе на вулiцы. Але дзяўчынка  не крыўдзiцца на маму, разумее, што ёй патрэбна адпачыць.

 

У халаце доктар хмуры

Распытаўся ўсё пра мамку,

I сказаў ёй: « Без мiкстуры

Дачакайся сонца ўранку».

Значыць сонейка прычына,

Што матулi вельмi горка.

Яго выкралi, магчыма,

Там у лесе, за пагоркам.

 

     Наташка сур`ёзна задумалася дзе схавалася сонейка. Магчыма, яго хтосьцi ўкраў i  не адпускае? Без яго цяпла захварэла мама, яе неабходна вылечыць, бо як маленькай жыць без мацi? Дзяўчынка ўспомнiла, што ўчора вечарам яно хавалася ў лесе, але  не заўважыла куды  знiкла. Патрэбна знайсцi i вызвалiць, напэўна,  яго зачынiлi на замок?

    Яна цiхенька зайшла ў пакой, дзе спала мацi, i пастаралася каб  не разбудзiць. Узяла свой наплечнiк i пачала збiрацца ў дарогу. Было страшнавата, бо нiколi адна далёка не хадзiла. Хаця, Натка была ўпэўнена, што сябры  не адпусцяць адну, таму спяшалася ўзяць многа яды. Шлях няблiзкi. Усiм захочацца падсiлкавацца. Дачушка хутка збiрала ў дарогу прадукты i назiрала за мацi. Вельмi баялася, што яна не дазволiць iсцi за сонцам i застанецца хворай.



Цiха ў хаце, мацi спала,

Галаву пакрыўшы бiнтам.

У наплечнiку змяшчала

Хлеб з пячэннем i напiткам.

Кот, як сябра, з ёй згадзiўся,

Што за сонцам пойдуць разам,

Рыбку з`еў, вады напiўся –

Ды ў дарогу добрым часам.

 

         У пакой да Наташкi прашмыгнуў на лапках Вась-Васiч. Ён адразу здагадаўся, што сяброўка збiраецца ў дарогу, i даў згоду  адправiцца  разам. Перад дарогай смачна паеў, а потым удваiх прыселi на зэдлiк –  так заўжды рабiлi бацькi перад тым, як адправiцца ў далёкi шлях. Пасля дружна рушылi шукаць сонейка, лячыць маму. Iм было не страшна, бо яны спадзявалiся, што да iх яшчэ нехта далучыцца, – i не памылiлiся.

       Першым заўважыў дзяўчынку з катом  верабей Чыр-Чырык. Ён Вась-Васiча не надта баяўся, таму што гаспадарскi кот быў лагодны. Толькi, як крыўдзiўся, напускаў на сябе суровы выгляд, але калi лавiў, то адразу адпускаў на волю. Страшнай была суседская кошка, яна, як пантэра, на вочы ёй лепш не пападацца –  магла загрызцi. Чыр-Чырык баяўся яе, але дзеля Наткi мог пайсцi на рызыку.

 

Верабейка цвыркаў гучна,

Ён катоў баяўся трошкi.

Жыў з дзяўчынкай вельмi дружна,

Уцякаў ад чорнай кошкi.

Мог схавацца ён у садзе,

Толькi плакала Наташка,

Ды прасiла аб парадзе 

У яго, маленькай пташкi.

 

        Птах зляцеў з дрэва i сеў нашай гераiнi на плячо, гэта значыла, што ён з ёй у «агонь i ваду», на ўсё згодны, каб толькi дапамагчы сяброўцы. Яна ад радасцi нават закружылася. Як прыемна мець адданых сяброў, якiя заўжды прыходзяць на падмогу, нават страх iм не перашкода.

      Уся прамокшая вылеза на шум з будкi Жучка i адразу зразумела, што надыходзяць незвычайныя падзеi. Яна прыслухалася i пачула: гурт адпраўляецца на пошукi сонца. Ёй яно таксама было патрэбна, каб прасушыць сваё футра, але, галоўнае, што яна не магла адпусцiць дзяўчынку з катом i вераб`ём у лес адных. Павiнна была абараняць iх. У лесе вельмi многа чаго можа здарыцца, яе дапамога там будзе неабходнай. 

 

Шум пачула ў садзе Жучка,

Сабiраюцца ў дарогу.

Я ж з Наташкай неразлучна,

Паспяшаю на падмогу.

Надакучыла без сонца,

Мокра, сыра мне i зябка,

Застудзiлася так моцна,

Трэба сонца – пагрэць лапкi.

  

       Гурт расшырыўся да чатырох асоб, эмоцыi перапаўнялi, але нельга было гучна iх праяўляць, каб не разбудзiць мацi. Таму  старалiся размаўляць шэптам. У гэты момант нiхто не звяртаў увагi, што вельмi мокра i зябка. Усе разам рушылi ў напрамку лесу каля хлява.

 

     Мокрыя куры сядзелi на курасаднi, яны дрыжэлi i не ведалi чым заняцца. Адпачываць днём непрывычна, а каменьчыкi збiраць для працы страўнiка i ракушачнiк ды вапняк для шкарлупы немагчыма, бо ўвесь двор i вулiца пакрыты дажджавымi ручайкамi. Дробненькiя каменьчыкi вельмi патрэбны, каб, як жорнамi, перацiраць ежу ў страўнiку ў курачак. А яшчэ, самi промнi сонца  аказваюць уплыў на якасць яек. Траўку таксама не надта прыемна шчыпаць, яна ўся мокрая, з яе лiецца вада. Куры, схаваўшыся ў куратнiку, сумавалi па ўчарашнiм цёплым днi.

 

Пахавалiся ўсе куры,

Ручаём цячэ вадзiца.

Трэба курачкам мiкстуры,

Яны могуць прастудзiцца.

Не клююць яны каменьчык,

I вапняк схаваўся ў лужы,

Шкарлупу сваiм  яечкам

Змацаваць яны не здужаць.

Без яйка будзе сняданне,

А бялок патрэбен росту.

Таму сонейка з жаданнем

Адшукаем, хоць не проста.

 

    Певень Пiт-Пятровiч, пачуўшы куды сабралася iсцi наша гераiня з сябрамi, адразу саскочыў з перакладзiны i далучыўся да iх. Яму было шкада сваiх курачак, ён хваляваўся, каб яны не захварэлi. А яшчэ дужа дрэнна, што гаспадыня не вельмi добра адчувала сябе без сонейка. Абавязкова патрэбна  яе ратаваць. Яна была  добрая, шанавала iх, любiла, i яны яе таксама любiлi.

     Натка, Вась-Васiч, верабей Чыр-Чырык, Жучка i певень Пiт-Пятровiч адправiлiся дружна ў напрамку лесу шукаць сонейка, таму што бачылi яго апошнi раз па-над лесам. Яно доўга вiсела, а потым раптам знiкла i сёння не вярнулася на неба. Дзе яно магло падзецца нiхто не ведаў, а без яго было вельмi цяжка. Таму патрэбна  знайсцi  i вярнуць. Шлях да лесу быў доўгi, i маленькая вандроўнiца крыху прытамiлася, яна на хвiлiнку прыпынiлася i пачула на абочыне як гудзела пчолка Лiма,  жалiлася, што кветачкi нахiлiлi галоўкi да долу i не частуюць яе нектарам, дожджык яго вымывае, таму яна не зможа пачаставаць мёдам.

 

Загудзелi трошкi ногi,

Прыпынiлася дзяўчынка

На абочыне дарогi

Захiсталася травiнка.

Гуд пачуўся там пчалiны:

«Пахавалi кветкi твары» –

Расказала безупынна, –

«Засталася без нектару».

Кветкi змоклi, быццам чаплi,

Iм бы  сонейка, пагрэцца,

Бо нектару –  анi каплi,

Дом без мёду застанецца.

 

           А мёд  – гэта надта добрыя лекi ад прастуды, асаблiва калi пачынае балець горла i мучае кашаль. Пчолка разгубiлася, што не зможа лячыць, не зможа дапамагаць нi дарослым, нi маленькiм. Акрамя гэтага, мёд яшчэ i смачны ласунак. Выслухаўшы ўсе пчалiныя скаргi, Наташка зразумела, што ёй таксама патрэбна сонейка, i прапанавала далучыцца. Лiма з задавальненнем прыняла прапанову.

        Вясёлым гуртам яны рушылi наперад, абмяркоўвалi, як будуць вызваляць сонца, выказвалi дагадкi дзе маглi трымаць яго ў палоне, але не маглi вырашыць, хто такое мог здзейснiць, прынесцi столькi многа бяды. Дзяўчынка яшчэ больш змарылася,  нылi ножкi, таму паспяшалася да  каменя Усяведа, дзе заўжды адпачывала з мамай. Але, падышоўшы да яго, зразумела, што там сягоння нельга садзiцца. Ён быў халодны i мокры…

 

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)

Загрузка…