Страна: Беларусь
Родилась в 1953 году, Беларусь. Два высших образования: математическое и экономическое. Занимаюсь в школе-студии иконописи «Завет». На бумагу переносить свои мысли попыталась в сентябре 2019 года. Член литературно-художественного объединения «Рунь», Евразийской Творческой Гильдии. Напечатаны стихи в «Антологии русской поэзии 2020» и « Антологии русской поэзии 2021», сборниках МСРП, изданы пять сборников стихов и рассказов «Вытокi» и «В плену у жизни», «Лёсу насустрач», «Бывала рознае», «Просто Декабрь». Соавтор и составитель книги о малой родине «Ёсць такая Дубiна».
Country: Belarus
Born in 1953, Belarus. Two higher educations: mathematical and economic. I study at the school-studio of icon painting “Zavet”. I tried to transfer my thoughts to paper in September 2019. Member of the literary and artistic association “Run”, the Eurasian Creative Guild. Poems have been published in the “Anthology of Russian Poetry 2020” and “Anthology of Russian Poetry 2021”, collections of the MSRP, five collections of poems and stories “Vytoki” and “Captive to Life”, “Towards fate”, “Been Different”, “Just December” “. Co-author and compiler of the book about the small homeland “There is such Dubina”.
Отрывок из сатиры “Бывала рознае”
- РЫБА З ЛЕСУ
Йду дамоў, крыху падпiўшы,
Ды бурчу сабе пад носам.
Жонка рыскае, як мышы,
Разглядае край адкосу.
— Глянь, Васiлю, тут жа можна
Зняць адкос, ён невялiчкi?
Сэрца ёкнула трывожна —
Незнаёмае ў аблiччы!..
Засвяцiўся твар у жонкi —
У спаднiцы Астап Бэндар.
Адвяла мяне ў старонку
Ды такi загнула крэндзель:
— У нас будзе многа рыбы,
Паспрабуеш, вельмi смачнай,
Мы адвернем толькi глыбы.
Махiнатар – не iначай!..
Цягне жонка мяне ў хату —
Рыба ёсць i медавуха!
— Будзе ўлоў у нас багаты,
Мне Iгнась шапнуў на вуха.
Рыбы пах казычыў нос мне.
Жонка кажа: «Ад Iгнася,
Мы таксама склеп напоўнiм,
Толькi трошкi пастарайся.»
Аблiзаў я нават пальцы,
Рыба смачная на дзiва.
Ды цвярозы розум страцiў,
Агарнуў азарт нажывы.
— У баку, якi вышэйшы,
Пачалася ўжо паводка.
Трэба нам прарыць траншэi,
Шлях у склеп даць!
— Iдыётка!..
Ты, з курынымi мазгамi,
Бульба там i ўсе засолы!..
— Абiбока, я рукамi
Ўсё падвесiла да столi.
У Iгнся каля печкi
Павадзь рыбы з пуд нагнала,
Ну, а мы, як дзве авечкi,
Толькi й маем – кусок сала.
Перасохла ў маiм роце,
Зранку пiў – цяпер хiстае.
Я за лом, ужо ў рабоце,
Веру – «заўтра» стане раем.
Не заўважыў як сцямнела,
Ледзь дапоўз я да пасцелi.
З непрывычкi ныла цела,
Толькi думкi сэрца грэлi.
Сплю, як дзед пяньку прадаўшы,
Нарабiўся – гудзяць плечы.
Сню, што маю ў сябе плаўнiк
Ды плыву да сваёй печы.
Жонка тузае: «Васiлю,
Уцякаем хутка з хаты.
Што ж з табой мы нарабiлi?
Уратуй, Гасподзь! Дай рады!..»
Землятрус пад нашым домам,
Хвалi бъюць – яго калыша.
Цiха розум, як вядома,
Шэпча мне: «Няма жылiшча.»
I нi рыбы, i нi даху —
Казка Пушкiна, няйначай.
Розум свой трасу ад страху:
«Дзе ты быў, што не прадбачыў?»
— Прадаваў я нашу рыбу,
Ды падлiчваў нашы грошы.
Што цяпер, мяне на дыбу?
Разам селi мы ў галёшы.
Паглядзiце, скуль вадзiца?
Там ракi няма ў памiне!..
-Ну! Iгнась! А я — дурнiца,
Так правесцi на мякiне…
— Гэта зайздрасць i нажыва
Абвялi нас, як пдлеткаў…
Хата наша закружыла —
Але добрая паветка.
Дубiнцы* заўсёды «кошку»
Знойдуць там, дзе нават пуста.
Паглядзяць з другога боку,
Iм без жартаў вельмi гнусна.
*ДубiнцЫ – гэта людзi, якiя жывуць у вёсцы ДубiнА Валожынскага раёна Мiнскай вобласцi, дзе праходзяць святы «Дубiнскiя жартачкi».
- ДУБIНУ НЕ ПРАВЯДЗЕШ
Я карову падаiла,
Прыкарнула вечарком.
Тут суседачка па шыбах
Барабанiць кулаком:
-.Паднiмайся i паслухай:
МАю вестку з першых рук!
Сабiрай у торбу!.. Мухай!
Цыганоў прыняў Хаўрук.
Заўтра зранку варажэя
Ўсё раскажа , як кiно,
Мне казала цётка Гэля:
— Чула ў Сугваздах*, даўно».
— Што бярэ яна за плату?
— I адзенне, i кумпяк…
Хто што мае толькi ў хатах —
Прыме ўсё ад бедалаг.
— Ой-ё- ёй! А што тут лепей?..
— Не скупiся, не грашы!
— Аднясу, што ёсць у склепе,
За спакой сваёй душы!..
Вёска гучна загудзела,
Сала, жыўнасць, кумпякi –
Што паесцi не паспелi,
Да цыганкi валаклi.
Вось назаўтра штурханiна,
Кожны цiсне, каб хутчэй.
— Прапусцiце цётку Нiну —
Пагубляла ўсiх курэй!
Хто пакраў – цыганка скажа.
Можа гэта й не каршун,
А зладзей якi прадажны,
Абiбока ды iлгун?
Тут Хаўрук выходзе ў масцы,
Пчол сабраўся даглядаць.
— Вам, канчанцы* i баярцы*,
Тут чаргу не дачакаць.
Завiтаць прашу, арлоўцы*, —
Хопiць часу на ўсiх вас.
Грошы, кужаль i чырвонцы —
А вам праўда на заказ.
Страхаў поўная Гануся
Пазiрае праз акно.
Да цыганкi рвецца Люся
З языком, як памяло.
Свае вушы, як лакатар,
У памеры з галаву,
Цiсне ў дзверы зранку запар –
Будзе казка на яву.
Знаць Гануся вельмi хоча
Пра паходы мужыка,
Але ўтойвае, што нонча
Мела ў хаце хлапчука.
Нечакана — муж з базару,
Ледзь уцёк той кавалер –
Тоiць Ганя гэту справу,
Як схаваць яе цяпер?
Каб нiхто не змог падслухаць
Ды данесцi мужыку,
Каб сям`я — нi сном нi духам,
Каб пра здраду – нi гу-гу?
Адышлася толькi Люся,
А Гануся тут як тут:
— Я, суседка, падзiўлюся
На цыганскi гэты цуд.
На нагах, як бы iз ваты,
Шуганула праз парог –
Хоць бы Люся, хлус чубаты,
Не вярнулася, дай Бог.
Ля калыскi каля печкi
Дзiцянё качаў цыган,
А цыганчыны славечкi
Малявалi ўвесь падман.
Ганя цiха папрасiла:
«Дзе мужык праводзiць днi?»
I пачула:
«Ёсць прычына,
Рогi стаў — i не адны!»
Слёзы Ганну ахапiлi,
За кахлянкай* быў ручнiк –
Там Хаўрук сядзеў так мiла,
Як убачыў — з твару знiк.
Увесь час пра ўсiх на вуха
Цыгану шаптаў сусед,
Ну, а той уважна слухаў,
Ды спяваў за iм услед.
Затраслася ў злосцi Ганька,
Ухапiла там дзяркач:
— Цi малiўся спазаранку,
Акаянны ты крумкач?!
Расчынiлiся ўсе вокны,
Выляталi цыганы,
А Хаўрук — праз сад, дзе пчолы…
Не пазналi — упяклi.
Ён схаваўся за гасцiнцам,
Прыпаўзаў на ноч у дом,
Тры дзянёчкi ў баразнiцах,
У бульбянiку — вужом.
Пакуль людзi ўсе пажыткi,
Што плацiлi цыганам,
Разбiралi… Яшчэ прытка
Люд суседнi ўсё празнаў.
Прыскакалi i шукалi,
Дзе схавана iх дабро.
У калысцы лялька ў шалi
Весялiла заадно…
А цыган кабылу шпарка
Гнаў праз лес, каб не знайшлi.
— Ну, — казаў нам стары Саўка, —
Не чапайце Дубiны!
- ДубiнА i Сугвазды – гэта назвы вёсак у Валожынскiм раёне Мiнскай вобласцi.
- Канчанцы, баярцы i арлоўцы – так называюць людзей, якiя жывуць у розных частках вёскi Дубiна, што цягнецца больш за чатыры вярсты.
- Кахлянка – гэта мясцовая назва печкi, абкладзенай кафляй.
- ВАМ КУДЫ?..
Шпаркiм крокам за размовай
Паспяшалi на вакзал.
Вецер з лiсцяў каляровых
Нам манiстаў нанiзаў.
Не суняць маю сяброўку,
Льецца рэчка з яе слоў:
— Сэрца цягне, мяне зноўку,
Да матулiных вуглоў.
Я бiлет бяру адразу
Ў Маладзечна i назад.
Бо шкадую вельмi часу, —
Слоў пасыпаўся каскад.
Я маўчу, бо нават слоўца
Цяжка ўставiць у папад,
А яна, як на вярбоўцы,
За бiлет туды – назад.
За гаворкай вельмi хутка
Апынулiся ля кас.
Несцiхана, як зязюлька,
Паўтарае раз за раз.
На пытанне: «Куды ехаць?»
Ёсць адказ: «Туды – назад!»
Для мяне – гэта пацеха,
Для касiра — снегапад.
Так хвiлiна за хвiлiнай
Набiраюць яны тэмп.
Крыкi льюцца, як лавiна,
Бы дуэт чытае рэп.
— Куды ехаць? – вас пытаю.
— Мне туды-назад, — адказ.
Быццам рэха ў нашым гаi
Стракатала соты раз…
У чарзе ледзве не бойка,
Не да жартаў – шум арды.
А сяброўка вельмi стойка:
— Мне назад вось i туды.
Ля мяне «бушуюць хвалi».
Прыпынiла я свой смех:
— Ў Маладзечна ёй – не дАлей, –
Раскусiла iм арэх.
Разгубiлася дзяўчына
Не вядзе са мной размоў.
— Зразумей, што з Дубiны я,
Жарт смачней нам пiрагоў.
Развiталiся з ёй дружна,
Ды забавам не канец.
На аўтобус баба Нюша
Дабiвалася бiлет.
— Мне да «Могiлак», дачушка,
Месца там мне прытрымай,
Пачасаў касiр макушку:
— Не папасцi з вамi ў рай.
Хтось параiў з пасажыраў:
— Не патрэбен там бiлет.
Яшчэ можна i пажыць Вам,
Упрыгожыць гэты свет.
А ля касы танец з шабляй,
— Мне да «Могiлак» якраз.
— Як дастукацца да бабы,
Ды здаровы мець адказ?
I начальнiк, i касiры
П`юць сардэчнiкавы чай,
Заклiкаюць у эфiры,
Па сто раз, як папугай:
— Можа знае хто кабету,
Дзе ёй «Могiлкi» знайсцi?
Побач скокi, менуэты,
Хтось крычыць: «Аддам канцы!».
Люд ад смеху на падлозе,
Толькi бабка, як салдат,
Як усе, я ў той жа позе,
Трэба ўспомнiць, ды наўрад?
Многа людцаў – край вялiкi,
Дзесцi бачыла яе!..
— Вы напэўна вось з ЮрздЫкi*?
Твары гужам ў галаве.
— З тых краёў, вось дзякуй, дзеткi,
Я з палудня iм дзяўбу,
А яны, вунь, п`юць таблеткi,
Абвiняюць наляту.
Як не ведаць наш прыпынак?
Мне бiлет да «Могiлак»,
Не даюць мо з пяць гадзiнак,
Бач, пытаюся не так.
Ды сапраўды, вельмi дзiўна,
Як не ведаць Дубiну?
Жарты, быццам летам лiўнi,
Смехам рушаць цiшыню.
- Юрздыка – так называюць частку вёскi Дубiна, Валожынскага раёна.